Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З ін’язу за палітыку выключылі трох студэнтаў


Акцыя 2 жніўня 2011 году каля Горацкай калёніі, у якой удзельнічаў Аляксандар Вялітчанка.

Акцыя 2 жніўня 2011 году каля Горацкай калёніі, у якой удзельнічаў Аляксандар Вялітчанка.

6 лютага зь Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту адлічылі актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандра Салдаценку, Аляксандра Вялітчанку і Мікіту Каваленку.

Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», раней гэтыя студэнты былі асуджаныя да адміністратыўных арыштаў за ўдзел у акцыях салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі ў Беларусі.

Аляксандар Салдаценка быў асуджаны на 7 сутак арышту за ўдзел у акцыі 25 кастрычніка 2011 году. Пасьля затрыманьня на акцыі 26 кастрычніка 2011 году Аляксандар Вялітчанка атрымаў 15 сутак арышту. Мікіту Каваленку прысудзілі спачатку 10 сутак, а 8 студзеня — яшчэ 5 сутак арышту за ўдзел у новай акцыі.

Аляксандра Вялітчанку затрымлівалі за ўдзел у акцыі 2 жніўня 2011 году каля будынка Горацкай калёніі, у якой тады адбываў пакараньне палітвязень Зьміцер Дашкевіч. Тады Аляксандра Вялітчанку пакаралі штрафам у памеры 30 базавых велічыняў.

У лістападзе 2011 году рэктар МДЛУ Натальля Баранава вынесла студэнтам «афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці супрацьпраўных паводзінаў».

З гэтай нагоды актывісты падрыхтавалі скаргі ў пракуратуру і Міністэрства адукацыі.
XS
SM
MD
LG