Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Праект звароту па санкцыях


Эўрапейскі Зьвяз павінен выйсьці за рамкі сымбалічных санкцыяў і пазьбегнуць ізаляваньня Беларусі.

Мы зьвяртаемся да ўрадаў дзяржаваў-сябраў ЭЗ з просьбай уважліва разгледзець сваю палітыку пашырэньня візавых санкцый супраць Беларусі, каб прадухіліць далейшую ізаляцыю краіны. Дадаваньне новых імёнаў у сьпіс асобаў, якім забаронена выдача візаў, мае вялікае сымбалічнае значэньне, але не паспрыяе станоўчым зьменам у Беларусі.

Мы перакананыя, што тыя, хто мае дачыненьне да сур’ёзных парушэньняў правоў чалавека, павінны заставацца ў сьпісе неўязных, а таксама туды варта дадаць новыя імёны. Але некаторыя імёны зь цяперашняга сьпісу маглі б быць выключаныя — у прыватнасьці, імёны тых, хто ня быў непасрэдна замешаны ў сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека.

Мы падзяляем заклапочанасьць лёсам палітычных зьняволеных. Аднак лічым, што далейшая ізаляцыя беларускіх чыноўнікаў толькі павысіць верагоднасьць знаходжаньня ў турме палітвязьняў. Акрамя таго, мы баімся, што з-за такой ізаляцыі беларускае грамадзтва страціць рэшту сваіх слабых сувязяў з Эўрапейскім Зьвязам і будзе адштурхнутае яшчэ далей ад агульнаэўрапейскіх працэсаў. Мы перакананыя, што важна прыслухацца да голасу ўсяго беларускага грамадзтва, якое заклікае да рэформаў і зьменаў.

Канцэнтрацыя толькі на пашырэньні сьпісу неўязных на цяперашні момант можа прывесьці да эфэкту, процілеглага пажаданаму: г.зн. санкцыі дапамогуць кансалідавацца кіруючай эліце ў яе адмаўленьні ад эўрапейскага вэктару разьвіцьця Беларусі і створаць дадатковыя бар’еры для міжнароднага супрацоўніцтва.

Калі афіцыйным асобам, чые імёны ўключаны ў сьпіс неўязных, неабходна наведаць ЭЗ, некаторыя зь іх прадэманстравалі, што яны ў стане гэта зрабіць. Напрыклад, удзельнічаючы ў пасяджэньнях міжнародных арганізацый, як гэта нядаўна зрабіў міністар унутраных спраў.

Замест таго каб засяроджвацца на санкцыях, Эўрапейскаму Зьвязу варта было б пашыраць каналы сувязі з насельніцтвам Беларусі ў цэлым, уключна зь дзяржаўнымі структурамі, і адукоўваць эліты каб падтрымаць спробы рэфармаваньня ўнутры краіны.

Эўропа павінна ўзмацніць сваю падтрымку эфэктыўных, не абавязкова аб’яднаных, апазыцыйных структур, беларускай моладзі, грамадзянскай супольнасьці, адукацыйных устаноў і незалежных СМІ.
The European Union Needs to Go Beyond Symbolic Sanctions And Avoid Isolation of Belarus

We appeal to the Governments of the EU Member States to carefully consider its policy of extending the visa ban sanctions against Belarus to prevent further isolation of the country. Adding new names on the visa ban list has important symbolic importance, but will do little to bring positive changes to Belarus.

We are convinced that those who were implicated in serious human rights violations should remain on the ban list and new names should be added. But some names from the existing list could be eliminated — in particular those not directly involved in serious human rights abuses.

We share the concern about the fate of the political prisoners. We consider, however, that further isolation of Belarusian officials will only increase the likelihood of them to remaining in prison. Moreover, we fear that through such isolation, the Belarusian society will lose its remaining weak connection with the European Union and will be pushed further away from all-European processes. We strongly believe that it is important to listen to the voices of the whole Belarusian society, which is calling for reform and change.

Focusing just on extension of the visa ban list at this point may lead to the opposite to desired effect, i.e. sanctions will help to consolidate the ruling elites in their denial of the European vector for Belarus’ development and will create additional barriers for international cooperation.

If those officials whose names are included into ban list need to visit the EU, some of them have shown they are able to do so. For example by joining meetings of international organisations, like the Minister for Internal Affairs recently did.

Rather than just focusing on sanctions, the European Union should expand its channels of communication with the population at large in Belarus, including state structures, and educate the elites to support indigenous efforts at reform. Europe should increase its support to effective, not necessarily unified, opposition structures, the Belarusian youth, civil society groups, educational institutions and the independent media.
XS
SM
MD
LG