Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыскусія пра «чорныя сьпісы»: Вольга супраць Вольгі


Вольга Стужынская і Вольга Карач

Вольга Стужынская і Вольга Карач

Прапанова кіраўніцы «Офісу за дэмакратычную Беларусь» Вольгі Стужынскай наконт істотнай карэкцыі сьпісу неўязных у Эўразьвяз спарадзіла дыскусію. Адным з самых рэзкіх крытыкаў прапановы спадарыні Стужынскай стала кіраўніца грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач ў сваім блогу на сайце «Беларускага партызану».

Мы паспрабавалі зьвесьці дзьвюх Вольгаў разам і высьветліць, ці ёсьць у гэтай складанай і спрэчнай праблеме ў іх нешта агульнае, акрамя імёнаў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст

Слухайце дыскусію сёньня ў «Начной Свабодзе» . Прапануем вам фрагмэнты.

Стужынская: Я думаю, што візавыя санкцыі нядзейныя...Эўразьвяз павінен выбраць: альбо ізаляцыя краіны і жорсткія эканамічныя санкцыі альбо дыялёг і ўцягваньне Беларусі ў Эўрапейскую прастору... Я б не назвала сваю ідэю прапановай, усё скончылася на ўзроўні кансультацыйных сустрэчаў... Патрэбны перагляд крытэраў «чорнага сьпісу»... Нават крымінальныя злачынцы, асуджаныя на тэрмін, некалі вызваляюцца. Гэтак жа магла б быць дыскусія наконт крытэрыяў выключэньня з гэтага сьпісу... Жару дыскусіі задалі абсалютна хлусьлівыя артыкулы Халезіна пра наш офіс, пра нашы кансультацыі і пра ролю пэўных людзей у іх... У гэтым пытаньні патрэбныя ня толькі кансультацыі з колам арганізацый, якія традыцыйна працуюць з ЭЗ, а патрэбная дыскусія грамадзтва — што беларускае грамадзтва думае пра ізаляцыю і санкцыі.

Карач: Я мяркую, што санкцыі насамрэч дзейнічаюць. Казуліна выпусьцілі хутка пасьля таго, як ЗША ўвялі санкцыі.... Для нашых ўладаў вельмі важнае паняцьце моцы, хто каго «нахіляе». Прымірэнчыя жэсты Эўропы будуць успрынятыя як слабасьць. Для Лукашэнкі Эўропа выконвае ролю каханкі ў канфлікце з законнай жонкай Расеяй... Скасаваньня санкцый чакаць нядоўга. Учора Лукашэнка казаў пра тое, што будзе зьвяртацца да Пуціна для фінансаваньня беларускага войска. Няма грошай нават на сілавікоў... Ня трэба зьвязваць візавыя санкцыі і вызваленьне палітвязьняў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG