Лінкі ўнівэрсальнага доступу

6 фаварытаў прэміі Гедройца


7 лютага вызначыўся шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.

Цяпер сьпіс фаварытаў прэміі выглядае так:

1. Уладзіслаў Ахроменка «Тэорыя змовы»

2. Альгерд Бахарэвіч «Малая мэдычная энцыкляпедыя Бахарэвіча»

3. Павал Касьцюкевіч «Зборная РБ па негалоўных відах спорту»

4. Артур Клінаў «Шалом: ваенны раман»

5. Аляксандр Лукашук «Сьлед матылька. Освальд у Менску»

6. Андрэй Федарэнка «Мяжа»

Кнігі Альгерда Бахарэвіча і Аляксандра Лукашука выдадзеныя летась ў сэрыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе".

Якая з кніг будзе прызначана найлепшай, будзе вядома 3 сакавіка.

Супольна беларускім і польскім журы будзе абраная тройка фіналістаў, але толькі адзін з аўтараў атрымае галоўную прэмію і грашовы прыз — 105 мільёнаў рублёў.

На прэмію можна намінавацца любая кніга, выдадзеная цягам году. Абавязковая ўмова — беларускамоўнасьць. У журы ўваходзяць пісьменьнікі Уладзімер Арлоў і Барыс Пятровіч, філёсаф Валянцін Акудовіч, крытыкі Людміла Рублеўская і Маргарыта Аляшкевіч, перакладчык і старшыня Польскага ПЭН-клубу Адам Паморскі, дырэктар Польскага інстытуту і Мінску Пётр Казакевіч. Ганаровы старшыня журы — пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка.

ЛОНГ-ЛІСТ ПРЭМІІ ІМЯ ЕЖЫ ГЕДРОЙЦА

XS
SM
MD
LG