Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінэканомікі баіцца інвэстыцыйнай залежнасьці ад Расеі


Беларусь павінна прыцягваць інвэстыцыі з розных краінаў і рабіць стаўку на стратэгічны капітал, заявіў у аўторак міністар эканомікі Мікалай Снапкоў на пасяджэньні Савету міністраў.

Снапкоў канстатаваў: у асноўным наўпроставыя замежныя інвэстыцыі ў Беларусь паступаюць з Расеі і Вялікай Брытаніі — 54,4% і 30,4%. Сумарна гэта амаль 85% ад агульнага аб’ёму інвэстыцыяў.

«Міністэрства эканомікі лічыць гэта рызыкай. Гэта рызыка нізкай дывэрсыфікацыі прыцягненьня інвэстыцыяў», заявіў Снапкоў, перадае Інтэрфакс.

Раней «Свабода» пісала, што замежныя інвэстыцыі ў рэальны сэктар эканомікі (акрамя банкаў) у 2011-м годзе склалі 18,9 млрд даляраў ЗША.

Найбольш укладзена ў гандаль (35,6%), транспарт (30,8%) і прамысловасьць (26,1%).
XS
SM
MD
LG