Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране саслалі і пасадзілі блогера


Мэхдзі Хазалі
Мэхдзі Хазалі

У Іране засудзілі на 13 гадоў і 10 месяцаў турмы ды 10 гадоў ссылкі вядомага блогера Мэхдзі Хазалі.

Хазалі, доктар-афтальмоляг, у сваім блогу ў Інтэрнэце востра крытыкаваў палітыку прэзыдэнта Ірану Махмуда Ахмадзінэжада. Блогер быў арыштаваны месяц таму і цяпер трымае ў турме галадоўку.

6 лютага стала таксама вядома пра арышт іранскімі ўладамі некалькіх чалавек, якія падазраюцца ў падрыхтоўцы інфармацыйных матэрыялаў для карпарацыі БіБіСі. Аднак БіБіСі заявіла, што ў яе цяпер няма ў Іране карэспандэнтаў, ні штатных, ні пазаштатных.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG