Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХД: «Хопіць слухаць партыйных лідэраў»


БХД зьвярнулася да дэмакратычных партый і грамадзкіх арганізацый Беларусі з заклікам правесьці Ўсебеларускі народны зьезд.

Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя прапануе «незалежным дэмакратычным сілам, усім грамадзянам Беларусі, якія выступаюць супраць існуючага рэжыму, правесьці сумесныя сходы дэмакратычных актывістаў і грамадзян ва ўсіх рэгіёнах. На сходах вызначыць фармат правядзеньня сумеснай палітычнай кампаніі 2012 году і вылучыць дэлегатаў на Ўсебеларускі Народны Зьезд».

Зьезд прапануецца правесьці да канца сёлетняга красавіка.

Яго асноўная задача – зацьвердзіць агульны, адзіны для ўсіх дэмакратычных сілаў краіны, плян выбарчай кампаніі.

Паводле БХД, толькі «звычайныя грамадзяне, якія нічога не атрымліваюць ад закулісных гульняў прадстаўнікоў апазыцыі і ўлады», здольныя паўплываць на сытуацыю. Таму агульную стратэгію павінны вызначаць шараговыя актывісты, а ня лідэры, якія ўрэшце павінны пачаць улічваць меркаваньні людзей на месцах, – паведамляецца на сайце БХД.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG