Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Энэргія здароўя: 29 парадаў у лютым

Амэрыканскія экспэрты прааналізавалі найбольш шматабяцальныя дасьледаваньні 2011 году ў галіне здароўя, мэдыцыны і ладу жыцьця. Кожны лютаўскі дзень мы друкуем адну кароткую параду, якая дапаможа вам скінуць лішнюю вагу, змагацца са стомай, палепшыць сацыяльныя кантакты — жыць лепш і заставацца здаровым. Цалкам тэксты зьмешчаны ў лютаўскім нумары тыднёвіка «Reader’s Digest».


Людзі, якія позна кладуцца спаць і позна ўстаюць, – такія, у каго палова сну прыпадае пасьля гадзіны 5.30 – маюць таксама схільнасьць да паглынаньня большай колькасьці калёрыяў у ежы, чым тыя, якія ідуць спаць раней і раней прачынаюцца.

«Адна з найлягчэйшых рэчаў, якую можа рабіць асоба на дыеце, каб палепшыць свае вынікі – гэта ісьці спаць і ўставаць у тыя самыя гадзіны сутак», – кажа амэрыканскі экспэрт здаровага ладу жыцьця Майкл Брэўс.

«Таксама старайцеся есьці ў тыя самыя поры дня. Пазьбягайце прыманьня ежы пасьля 8-й гадзіны вечара і не прасыпайце ранішняга сьняданку», – удакладняе свае парады асобам зь лішняй вагою доктар Брэўс.
XS
SM
MD
LG