Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца абвесьцяць 7-га лютага


Шорт-ліст абвесьцяць кіраўніцтва беларускага ПЭН-цэнтру і амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка.

У лонг-ліст увайшлі 12 беларускіх празаікаў. У сэрыі «Бібліятэка Свабоды» выйшлі кнігі дваіх зь іх.

Сьпіс паводле альфабэту:

Уладзіслаў Ахроменка. Тэорыя змовы. Менск, Логвінаў.

Альгерд Бахарэвіч. Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода.

Лявон Вольскі. Міларусь. Менск, Мэдыял.

Віктар Карамазаў. Мастак і парабкі. Менск, Мэдысонт.

Павал Касьцюкевіч. Зборная Беларусі па негалоўных відах спорту. Менск, Логвінаў.

Артур Клінаў. Шалом. Менск, Логвінаў.

Аляксандар Лукашук. Сьлед матылька. Освальд у Менску. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода.

Ян Максімюк. Словы ў голым полі. Менск, Логвінаў.

Віктар Марціновіч. Сьцюдзёны вырай. Электроннае выданьне, 34mag.net.

Ала Сямёнава. У сьвятой краіне выгнаньня. Менск, Кнігазбор.

Андрэй Федарэнка. Мяжа. Менск, Літаратура і мастацтва.

Макс Шчур. Ліст, знойдзены на папялішчы. Познань, Белы крумкач.

Падрабязнасьці імпрэзы — пазьней на сайце «Свабоды»

Заснавальнікі Літаратурнай прэміі Гедройца — Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар, Саюз беларускіх пісьменьнікаў.

Прэмія будзе прысуджаная за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянце) у 2011 годзе на беларускай мове ў жанрах мастацкай прозы, дакумэнталістыкі, эсэістыкі.

Ушанаваньне ляўрэата адбудзецца 3 сакавіка, у Міжнародны дзень пісьменьніка, у Менску. Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду, фундатарам якое выступае ЗАТ «СОМБЕЛБАНК».

Прэмія заснаваная з мэтай ушанаваць памяць Ежы Гедройца (Jerzy Gedroyc) (1906–2000) — публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара парыскага грамадзка-палітычнага часопіса «Kultura» на польскай мове. Ежы Гедройц нарадзіўся ў 1906 годзе ў Менску і ў сваёй культурнай дзейнасьці быў пасьлядоўным прыхільнікам добрасуседзкіх адносінаў паміж Польшчай і Беларусьсю, Літвой, Украінай. Заснавальнікі ўзнагароды лічаць, што яна можа паспрыяць паглыбленьню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры, дапаможа папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы і падтрымаць беларускіх пісьменьнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасьці на міжнародны ўзровень.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG