Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полудзень застаецца пад сьледзтвам да чэрвеня


Яўген Полудзень

Яўген Полудзень

Тэрмін расьсьледаваньня крымінальнай справы супраць былога намесьніка міністра ўнутраных спраў — начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі МУС Беларусі Яўгена Полудня і тэрмін утрыманьня пад вартай падоўжаныя да 6 чэрвеня 2012 году.

Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік аддзелу інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю Сьледчага камітэту Павал Траулька.

Полудня затрымалі 8 сьнежня.

15 сьнежня яму выставілі крымінальнае абвінавачаньне ва злоўжываньні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.

27 сьнежня Аляксандар Лукашэнка вызваліў Полудня ад пасады намесьніка міністра ўнутраных спраў — начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі і звольніў яго з органаў унутраных спраў.
XS
SM
MD
LG