Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі заробак: траціна расейскага і палова казахстанскага


У Беларусі ў сьнежні 2011 сярэдні заробак склаў 342 даляры ЗША.

У сьнежні 2011-га сярэдні заробак ў Беларусі складаў 34,6% сярэдняга заробку ў Расеі.

У пераліку на тэнге беларускі заробак — гэта 53,2% ад сярэдняга заробку ў
Казахстане.

«Значная інфляцыя ў 2011 годзе дазволіла рэальнаму заробку павялічыцца ўсяго толькі на 1,3%, а дэвальвацыя — вярнула заробак да ўзроўню пачатку 2009», — напісана ў аналітычным аглядзе Нацыянальнага банку «Асноўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сфэры Рэспублікі Беларусь за 2011 год».

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG