Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія: урад прыпыняе ратыфікацыю антыкантрафактнага пагадненьня


Пэтар Нэчас

Пэтар Нэчас

Прэм’ер-міністар Чэхіі Пэтар Нэчас заявіў сёньня, што яго ўрад прыпыніць ратыфікацыю шматбаковага гандлёвага пагадненьня па барацьбе з кантрафактнай прадукцыяй (ACTA), рэагуючы тым самым на масавыя пратэсты і хакерскія атакі на сайты чэскага ўраду і Грамадзянскай дэмакратычнай партыі.

Паводле чэскага прэм’ера, урад ня хоча «ніякім спосабам паставіць пад пагрозы грамадзянскія свабоды і вольны доступ да інфармацыі», таму запатрабуе ад спэцыялістаў старанна прааналізаваць памянёнае пагадненьне.

На мінулым тыдні ратыфікацыю гандлёвага пагадненьня па барацьбе з кантрафактнай прадукцыяй прыпыніла таксама Польшча — пасьля сэрыі пратэстаў і шквалу хакерскіх атак на ўрадавыя сайты.
XS
SM
MD
LG