Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскае радыё вяшчае на Польшчу


Дзьве гадзіны эфіру штодня на польскай мове сёньня распачала «Рэгіянальная інфармацыйная служба».

Журналісты працуюць у Горадні, а вяшчаньне адбываецца на хвалях першага каналу Беларускага радыё на частаце 103 FM. Праграма называецца: «Сьвет. Беларусь. Рэгіён», яе можна будзе прымаць на Беласточчыне, на семдзесят кілямэтраў углыб польскай тэрыторыі.

Для падрыхтоўкі праграмы быў набраны дадатковы штат на «Радыё Гродна». Асноўнай мэтай новай рэдакцыі называецца інфармаваньне жыхароў беларуска-польскага памежжа пра падзеі на Гарадзеншчыне і ў Беларусі.

Дагэтуль штодзённую ранішнюю інфармацыйную перадачу на польскай мове меў канал «Культура».

FM-эфір самога Радыё-Гродна гучыць на расейскай мове, па-расейску таксама вядзецца інтэрнэт-сайт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG