Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАХМУРНА...


...і марозна, але цяплей, чым на мінулым тыдні. Тэмпэратура: -15 ... -10.


У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:


У сядзібе беларускага PEN-Цэнтру абвяшчаюць шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Е. Гедройца.

Адкрыцьцё «Месяца швэдзкай літаратуры» ў кнігарні «логвінаЎ», дзе выступяць ганаровыя госьці і адбудзецца літаратурная вечарына “Глёбус Швэцыі”, на якой Лявон Баршчэўскі выступіць з перакладамі Нобэлеўскага ляўрэата Тумаса Транстрэмэра, Уладзімер Арлоў падзеліцца ўражаньнямі ад вандроўкі за Палярнае кола на швэдзка-фінскае памежжа, Вера Бурлак прачытае вершы-імпрэсіі пра скандынаўскія авіялініі, Валянціна Аксак і Валярына Кустава распавядуць пра выспу Готланд. Вядоўца імпрэзы – Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19.00.

Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў у Сырыі.

* * *

У вечаровым эфіры Радыё Свабода слухайце, сярод іншага, перадачу «Падарожжа Свабоды», у якой Віталь Сямашка наведвае вёску Лукашына. Акрамя гэтага, сьвежая «Экспэртыза» ды паўторы перадач «Гамбурскі рахунак» і «Дом літаратара».

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1926 — Першы ўсебеларускі краязнаўчы зьезд.

1992 — Устаноўчы зьезд Беларускай асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій.

У гэты дзень нарадзіліся:

1546 — Фёдар Еўлашоўскі, аўтар аднаго зь першых узораў старабеларускай мэмуарнай літаратуры: «Дзёньніка» (1603-1604).

1812 — ангельскі пісьменьнік Чарлз Дыкенс.

1881 — Рамуальд Зямкевіч, беларускі бібліёграф, гісторык літаратуры, публіцыст, перакладчык.

1892 — Антон Сокал-Кутылоўскі, вайсковы і грамадзкі дзяяч, адзін з кіраўнікоў антысавецкага Слуцкага паўстаньня, вязень ГУЛАГу
.
1893 — Рыгор Рак, беларускі краязнавец.

У гэты дзень памерлі:

1891 — Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі пісьменьнік і перакладчык.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Калі б не было дрэнных людзей, не было б і добрых адвакатаў».

Чарлз Дыкенз

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ “СВАБОДЫ”:


Раманчук застаўся ў партыі, якая страціла да яго давер

Лекары: "Ніхто з нас ня змог бы рэальна дапамагчы Някляеву"

Барыса Хамайду зноў судзяць за сьцяг
XS
SM
MD
LG