Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Справядлівы сьвет» плянуе пікетаваць супраць зьбядненьня


Заяўкі на правядзеньне пікетаў прадстаўнікі Гарадзенскага абласнога аддзяленьня партыі левых «Справядлівы сьвет» падалі адразу ў некалькіх гарадах вобласьці.

Цяпер, са слоў кіраўніка абласнога аддзяленьня партыі «Справядлівы сьвет» Анатоля Іванчыка, заяўкі падалі на тое, каб правесьці па адным пікеце ў Лідзе і Слоніме і тры — у Горадні.

На яго думку, зьбядненьне беларускага народу стала відавочным пасьля абвалу курсу беларускага рубля ў 2011 годзе. Абяцаньні ўладаў пра заробак у 500 даляраў да канца 2012-га году Анатоль Іванчык, як і іншыя сябры ягонай партыі, лічыць надуманымі.

Пікеты плянавалі правесьці яшчэ 28 студзеня, аднак не атрымалі дазволу ад гарадзкіх уладаў. Са слоў Іванчыка, да арганізатараў неправедзеных пікетаў дадому прыходзілі міліцыянты і папярэджвалі пра недапушчальнасьць несанкцыянаваных акцыяў.

Іванчык упэўнены, што і зараз улады зробяць усё, каб не дазволіць ім правозіць пікеты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG