Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэлігенцыя заклікае да байкоту выбараў


Рада беларускай інтэлігенцыі выступіла з ініцыятывай байкоту выбараў у Нацыянальны сход, якія чакаюцца сёлета ўвосень.

У звароце зазначаецца, што цяперашні рэжым «утрымлівае ўладу насуперак жаданьню большасьці беларускага народа»:

«Ва ўмовах, калі дзяржава пазбавіла сваіх грамадзян магчымасьці ажыцьцявіць неад’емныя правы, у тым ліку і на свабодныя, дэмакратычныя і справядлівыя выбары, грамадзяне маюць права на пратэст.

Самая простая і дзейсная форма пратэсту — байкот, як адпаведны адказ грамадзтва на стаўленьне дзяржавы да сваіх грамадзян. Байкот — гэта спыненьне супрацоўніцтва з рэжымам у любых законных і даступных кожнаму з нас формах.

Кожны можа не прымаць удзел у выбарчым фарсе, пакуль ня будуць вызваленыя і адноўленыя ў грамадзянскіх правах усе палітвязьні, і да таго часу, пакуль ня будзе забясьпечаны празрысты падлік галасоў».

Зварот падпісалі акторка Зінаіда Бандарэнка, навуковец Аляксандар Вайтовіч, літаратар Анатоль Вярцінскі і іншыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG