Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: У Расеі няма палітвязьняў


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін
Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін сёньня падчас сустрэчы ў Маскве з палітолягамі заявіў, што ў краіне няма палітычных зьняволеных.

Пуцін адзначыў, што ня ведае ніводнага чалавека, які знаходзіўся б у турме з палітычных прычынаў, дадаўшы, што тыя апазыцыйнікі, якіх затрымлівалі ў ходзе акцыяў пратэсту і арыштоўвалі на 15 содняў, ужо даўно на волі.

У сваю чаргу арганізатары мітынгаў «За сумленныя выбары» паведамілі, што найбліжэйшым часам маюць намер перадаць уладам складзены імі сьпіс палітвязьняў, у які ўвайшлі былыя суўладальнікі ЮКАСу Міхаіл Хадаркоўскі і Платон Лебедзеў, актывістка «Іншай Расеі» Таісія Восіпава і іншыя асобы. Патрабаваньне вызваліць гэтых людзей было адным з асноўных падчас праведзеных у суботу ў Расеі масавых акцыяў пратэсту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG