Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША занепакоены лёсам эгіпэцкіх NGO


Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Вікторыя Нуланд
Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Вікторыя Нуланд

У Вашынгтоне выказалі «глыбокую занепакоенасьць» паведамленьнямі з Эгіпту, паводле якіх там рыхтуецца судовы разгляд справы прынамсі 40 супрацоўнікаў няўрадавых арганізацый, якія фінансуюцца ЗША.

Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Вікторыя Нуланд заявіла, што Злучаныя Штаты чакаюць ад эгіпэцкіх партнэраў тлумачэньня. Раней паведамлялася, што дзясяткі супрацоўнікаў NGO, сярод якіх 19 грамадзян ЗША, абвінавачваюцца ў падбухторваньні да беспарадкаў і пратэстаў супраць цяперашняга ваеннага кіраўніцтва Эгіпту. Усім ім часова забаранілі пакідаць краіну.

У рамках расьсьледаваньня праводзіліся ператрусы ў офісах 17 NGO, якія займаюцца пытаньнямі прасоўваньня дэмакратыі і абароны правоў чалавека.

Дзяржаўны сакратар ЗША Гілары Клінтан папярэдзіла, што Эгіпет можа страціць 1,5 мільярды даляраў амэрыканскай дапамогі, калі ня спыніць перасьлед актывістаў. Міністар замежных спраў Эгіпту Амр Мухамад заявіў, што ўрад ня можа ўмешвацца ў працу судовых органаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG