Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Меншчына. Пратэсты супраць кітайскага праекту


У Адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі накіраваны пісьмовы зварот за подпісамі амаль 400 уладальнікаў лецішчаў каапэратыву МУС «Рэчанька» (Смалявіцкі раён) супраць намеру ўлады правесьці адчужэньне зямельных участкаў дзеля плянаванай будоўлі кітайска-беларускага тэхнапарку.

Некаторы час раней Саўмін Беларусі ратыфікаваў пагадненьне, у адпаведнасьці зь якім на тэрыторыі Смалявіцкага раёну, якая разьмешчана найбліжэй да Нацыянальнага аэрапорта, чыгункі й аўтамабільнай трасы Масква-Берасьце, інвэстарам з Кітаю будзе выдзелены ўчастак зямлі плошчай 80 квадратных кілямэтраў. Пад гэтую будоўлю трапляюць дачныя каапэратывы «Рэчанька», «Граніт», «Алеся», «Канвэрсія», «Сокал», «Мэта», «Памежнік» і іншыя.



Уладальнікі лецішчаў стварылі ініцыятыўную групу з 8 чалавек, якая будзе рэдагаваць тэксты пісьмовых зваротаў да ўладаў і ў праваахоўныя органы.





Падрабязнасьці — пазьней у эфіры і на сайце «Свабоды»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG