Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША дапамогуць Баўгарыі пазбавіцца энэргетычнай залежнасьці ад Расеі


Праект газаправоду Набука

Праект газаправоду Набука

ЗША гатовыя дапамагчы Баўгарыі ў забесьпячэньні яе энэргетычнай бясьпекі, – заявіла ў нядзелю ў ходзе візыту ў гэтую краіну дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан.

У ходзе перамоваў з прэм'ер-міністрам Баўгарыі Бойка Барысавым Клінтан заклікала Сафію дывэрсыфікаваць шляхі імпарту нафты і газу, каб паменшыць сваю залежнасьць ад паставак сыравіны з Расеі.

Па словах дзяржсакратара, спэцыяльны пасланьнік ЗША па энэргетычных праблемах Рычард Морнінгстар прыбудзе ў Баўгарыю на наступным тыдні, каб абмеркаваць дэталі магчымага супрацоўніцтва.

На сёньняшні дзень Баўгарыя цалкам залежыць ад імпарту прыроднага газу з Расеі. Краіны Захаду імкнуцца зьменшыць залежнасьць ад расейскіх энэргарэсурсаў, падтрымліваючы праекты альтэрнатыўных газаправодаў з Касьпійскага рэгіёну і будаўніцтва тэрміналаў для звадкаванага газу.
XS
SM
MD
LG