Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Фінляндыі – другі тур прэзыдэнцкіх выбараў


Цяперашні прэзыдэнт Фінляндыі Тар'я Халанен

Цяперашні прэзыдэнт Фінляндыі Тар'я Халанен

За пасаду прэзыдэнта вядуць барацьбу экс-міністар фінансаў, кансэрватар Саўлі Нііністэ і прадстаўнік партыі зялёных Пека Хаавіста.

Абодва кандыдаты маюць праэўрапейскія погляды і агульную пазыцыю што да зьнешняй палітыкі.

Вынікі выбараў, як чакаецца, будуць апублікаваныя сёньня ўвечары пасьля завяршэньня падліку галасоў.

Пераможца другога туру зьменіць на пасадзе прэзыдэнта Тар'ю Халанен, якая завяршае другі тэрмін на пасадзе кіраўніка дзяржавы.

Першы тур прэзыдэнцкіх выбараў адбыўся 22 студзеня.
XS
SM
MD
LG