Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не ігнаруйце паказчыкі ціску


Амэрыканскія экспэрты прааналізавалі найбольш шматабяцальныя дасьледаваньні 2011 году ў галіне здароўя, мэдыцыны і ладу жыцьця.

Кожны лютаўскі дзень мы друкуем адну кароткую параду, якая дапаможа вам скінуць лішнюю вагу, змагацца са стомай, палепшыць сацыяльныя кантакты — жыць лепш і заставацца здаровым. Цалкам тэксты зьмешчаныя ў лютаўскім нумару тыднёвіка «Reader’s Digest».

Ёсьць тры паказчыкі крывянога ціску, якія вы ніколі не павінны ігнараваць.

Гэтак званы «высока-нармальны» ціск

Трыццаць адсоткаў дарослых амэрыканцаў маюць зьлёгку павышаны ўзровень артэрыяльнага ціску, паміж 121/81 і 139/89. Але гэтая шэрая зона – вялікая праблема: яна амаль у два разы падвышае рызыку інсульту. Дасьледнікі папярэджваюць, што многія сямейныя лекары ўспрымаюць гэта як памежны стан, які трэба назіраць, а не нагоду для пільных дзеяньняў.

Паўзучае павольнае падвышэньне

Паводле аднаго дасьледаваньня, ціск жанчын павольна рухаўся ўверх ад 8 да 10 балаў кожнае дзесяцігодзьдзе, і мужчын ад 4 да 5 балаў (узрост – ад 35 да 64). Гэтага аказалася дастаткова для гіпэртаніі. Такое нібыта не трывожнае павольнае падвышэньне – добрая нагода для вас і вашага лекара, каб спыніць рост артэрыяльнага ціску ў зародку.

«Толькі ў кабінэце лекара»

Існуе такое паняцьце – «гіпэртанія белага халату» – гэта калі ціск уздымаецца толькі ў кабінэце лекара, як правіла, ад хваляваньня. Шмат хто лічыць, што такое можна ігнараваць. І дарэмна. У адным шатляндзкім дасьледаваньні людзі з гэтым сымптомам у стрэсавых сытуацыях выявілі першыя прыкметы перагружанасьці працы сэрца, што можа прывесьці да падвышэньня артэрыяльнага ціску ў далейшым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG