Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1000 рублёў за падтрымку Пуціна?

абноўлена

У інтэрнэце зьявілася відэа, на якім невядомая жанчына разьлічваецца з удзельнікамі прапуцінскага мітынгу ў Маскве 4 лютага 2012.

Набор масоўкі на праўладны мітынг адбываўся на адкрытых сайтах у інтэрнэце. Паводле розных вэрсіяў, удзельнікі атрымалі па 500 і 1000 расейскіх рублёў.

Алег Казлоўскі, сябра палітрады Аб'яднанага грамадзянскага руху «Салідарнасьць» і ўдзельнік апошніх акцыяў пратэсту, пракамэнтаваў «Свабодзе» зьмешчаны ў інтэрнэце відэаролік:

«Яшчэ за тыдзень да «путынгу» было вядома, што людзей туды зьбіраюць праз усемагчымыя сайты для збору масоўкі. Хаця, мяркуючы па ўсім, бальшыня пайшла туды не за грошы, а па загадах зь дзяржпрадпрыемстваў. Такія мэтады збору ўдзельнікаў цалкам дыскрэдытуюць ідэю мітынгу, вартыя хіба што для арганізацыі паказухі на тэлебачаньні, ну і для падману ўладаў. Пра настроі ў грамадзтве гэты мітынг ня кажа нічога».



Матэрыял на гэтую тэму публікуе сайт расейскай службы нашага радыё:

Як я палюбіла Пуціна за 500 рублёў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG