Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія экспэрты прааналізавалі найбольш шматабяцальныя дасьледаваньні 2011 году ў галіне здароўя, мэдыцыны і ладу жыцьця.

Кожны лютаўскі дзень мы друкуeм адну кароткую параду, якая дапаможа вам скінуць лішнюю вагу, змагацца са стомай, палепшыць сацыяльныя кантакты — жыць лепш і заставацца здаровым. Цалкам тэксты зьмешчаны ў лютаўскім нумары тыднёвіка «Reader’s Digest».


Дасьледаваньні выявілі сувязь паміж недастатковай працягласьцю сну і атлусьценьнем — апошняе можа прывесьці да дыябэту, падвышанаму крывяному ціску і сардэчнымі захворваньнямі. Вы забыліся, калі апошнім разам высыпаліся? Паспрабуйце некалькі парадаў.

Пазбаўцеся турботных думак — пра сёньняшнюю размову з начальствам ці заўтрашнюю прэзэнтацыю. Калі не атрымліваецца — не запальваючы сьвятло, выйдзеце ў іншы пакой. Пасьля таго, як супакоіцеся, вярніцеся ў ложак.

Пагасіце сьвятло. Калі сьвятло гарыць, яно перашкаджае вашаму мозгу перайсьці ў сьпячы рэжым. Нават мільгаценьня электрабудзільніка альбо сьвятла фары з вуліцы можа бывць дастаткова, каб вы прачнуліся.

Стаўце будзільнік 7 дзён на тыдзень — у тым ліку і ў выходныя. Спакуса паваляцца ў ложку ў уік-энд можа быць вялікая, але гэта саб’е арганізм з рытму.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG