Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговая залатая порцыя на сайце - 30 праграмаў 1997-1998 гадоў

Чаму ўзьнікла Вялікае Княства Літоўскае? Беларусы – славяне ці балты?
Слухайце «Беларускія раздарожжы», аўтарскую перадачу Сяргея Абламейкі. Героі перадачаў – Герогі Штыхаў, Зянон Пазьняк, Захар Шыбека ды іншыя.

Ці былі ў Кастуся Каліноўскага антыправаслаўныя дзеяньні? Пра што сьведчаць царкоўныя расколы? Слухайце «Сымбаль веры», аўтарскую перадачу Сяргея Абламейкі і Кастуся Бандарука.

Сьмех па-беларуску. Вобраз краіны, адлюстраваны ў нас. Чырвоны дзень календара. Слухайце «Вострую Браму», аўтарскую перадачу Сяргея Дубаўца.
Гэта толькі некаторыя з выстаўленых сёньня на сайт 30 праграмаў 1997-1998 гадоў.

«Залаты запас» — вольны ўнівэрсітэтэт Свабоды — будзе абнаўляцца і папаўняцца штотыдня.

Сачыце, слухайце, пасылайце сябрам!


ЗАЛАТЫ ЗАПАС СВАБОДЫ
XS
SM
MD
LG