Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыноўнікі — у Эўропу, вязьні — на свабоду?


«Офіс за дэмакратычную Беларусь» распаўсюдзіў заяву адносна сьпісу неўязных беларускіх чыноўнікаў на тэрыторыю Эўразьвязу.

«Зважаючы на той факт, што Эўрапейскі зьвяз ня мае намеру ўводзіць сапраўдныя эканамічныя санкцыі дзеля аказаньня ціску на беларускія ўлады, шэраг беларускіх арганізацый і палітыкаў палічылі, што ўнясеньне зьменаў у так званы „чорны сьпіс“ наблізіць час вызваленьня палітычных вязьняў у Беларусі», — гаворыцца ў заяве.

Таму «Офіс за дэмакратычную Беларусь» агучыў у інстытутах ЭЗ гэту пазыцыю, прапанаваўшы імёны, якія можна было б патэнцыйна выключыць са сьпісу.

«Перагляд сьпісу мог бы стаць добрым сыгналам таго, што ЭЗ не бярэ курс на поўную ізаляцыю Беларусі. У той жа час Офіс прапанаваў унесьці туды новыя прозьвішчы асобаў, адказных за перасьлед праваабаронца Алеся Бяляцкага, нядаўнія рэпрэсіўныя папраўкі ў заканадаўства ды іншы ўціск на грамадзянскую супольнасць».

Сьпіс кандыдатаў на выключэньне быў падрыхтаваны ў кансультацыях зь беларускімі і міжнароднымі грамадзкімі арганізацыямі, чые імёны ня могуць быць раскрытыя без іх папярэдняй згоды, адзначаецца ў заяве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG