Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейшчына: «Справядлівы сьвет» рыхтуе 5 пікетаў


Лявонцій Чыпурных
Лявонцій Чыпурных

Актывісты партыі «Справядлівы сьвет» падалі заяўкі на правядзеньне 18 лютага трох пікетаў у Берасьцейскім раёне і па адным — у Берасьці і Баранавічах.

У Берасьці Лявонцій Чыпурных зьбіраецца ў адзіночным пікеце каля гандлёвага цэнтру «Ўсход» пратэставаць супраць таго, што быў асуджаны на 5 сутак арышту. Ён лічыць сябе невінаватым:

«Я пратэстую супраць таго, што супрацоўнікі міліцыі і суды пры вызначэньні складу майго адміністрацыйнага правапарушэньня прымянілі ня той закон. Трэба было карыстацца законам аб мясцовых сходах, а мяне судзілі па законе аб масавых мерапрыемствах за ўдзел у Народным сходзе».

Старшыня берасьцейскай раённай арганізацыі «Справядлівага сьвету» Анатоль Новік апавёў, што актывісты падалі на гэты ж дзень тры заяўкі на пікеты ў вёсках Знаменка, Страдзічы і мястэчку Дамачава. Спадар Анатоль кажа, што гэтыя пікеты плянуюцца на сацыяльныя тэмы — супраць зьбядненьня насельніцтва і росту цэнаў. Актывісты плянуюць, што ў кожным пікеце возьмуць удзел па 15 чалавек.

На сацыяльны пікет з такой жа тэмай падаў заяўку і баранавіцкі актывіст «Справядлівага сьвету» Эдуард Карапетаў. Гэты пікет плянуецца ў Старым парку Баранавічаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG