Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Кэлі: ЗША не забываюць пра рэпрэсіі ў Беларусі


Амбасадар ЗША пры АБСЭ Іэн Кэлі сказаў, што ЗША працягваюць дамагацца вызваленьня і поўнай рэабілітацыі ўсіх палітычных вязьняў у Беларусі.

Амбасадар Кэлі выступіў у Пастаянным камітэце АБСЭ ў Вене, у абмеркаваньні дакладу аб сытуацыі з правамі чалавека, які 2 лютага прадставіў Камісар у правах чалавека Рады Эўропы Томас Гамарбэрг.

«Камісар Гамарбэрг, я хачу вас запэўніць, што Злучаныя Штаты, разам са сваімі эўрапейскімі партнэрамі, будуць працягваць маніторынг падзей у Беларусі і намагацца прыцягнуць да адказнасьці ўсіх, хто чыніць рэпрэсіі. Мы таксама па-ранейшаму падтрымліваем дэмакратычныя памкненьні беларускага народу» — сказаў Іэн Кэлі.
XS
SM
MD
LG