Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і Расея зноў спрачаюцца пра газ


Эўракамісія паведаміла, што ўпалі пастаўкі расейскага газу ў восем краінаў – Аўстрыю, Баўгарыю, Вугоршчыну, Грэцыю, Італію, Польшчу і Славакію.

Паводле камісіі, запасы газу пакуль што не ў крытычным стане, хоць пастаўкі ў Аўстрыю і Італію зьменшыліся на 30 і 24 працэнты адпаведна.

Прадстаўнікі Газпрому заявілі ў чацьвер, што яны павялічылі пастаўкі ня толькі ў Эўропу, але і ў Беларусь і Ўкраіну. Пры гэтым яны фактычна абвінавацілі Ўкраіну ў адборы газу, прызначанага для спажыўцоў у Эўразьвязе. Украінскія ўлады, у сваю чаргу вінавацяць Расею ў недапастаўках. Паводле міністра паліва і энэргетыкі Юрыя Байко, Расея пастаўляе на 15 працэнтаў меней газу, чым звычайна, у сувязі з большым попытам на расейскім рынку.

Больш за 80 працэнтаў газу ў краіны Эўразьвязу ідзе праз Украіну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG