Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Аўтуховіч — у гарадзенскай турме


Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч ужо знаходзіцца ў гарадзенскай турме № 1, куды яго накіравалі паводле рашэньня івацэвіцкага суду па абвінавачаньні ў парушэньні парадку ў івацэвіцкай калёніі № 22.

Пра гэта «Свабодзе» паведаміла жонка палітвязьня Алена са спасылкай на першы ліст мужа з гэтай установы.

«Напісаў, што зь ім усё нармальна, але ён заўсёды так піша», — сказала жонка Аўтуховіча. Колькі дзён цягнуўся этап з Івацэвіч у Гародню, Аўтуховіч не паведаміў.

Прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч у 2010 годзе быў асуджаны на 5 год зьняволеньня за незаконныя дзеяньні са зброяй. Аўтуховіч сваёй віны не прызнаў і заявіў, што зь ім паквіталіся за барацьбу зь мясцовымі карумпаванымі чыноўнікамі. У студзені 2011 году Аўтуховічу прысудзілі адбываць пакараньне ў больш жорсткіх умовах. У турме ў Гародні, куды яго перавялі, ён мусіць знаходзіцца ў асобнай камэры яшчэ 2 гады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG