Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр каўкаскіх ваяўнікоў заклікаў спыніць напады на мірных расейцаў


Кадр з новага відэа (Доку Ўмараў у цэнтры)

Кадр з новага відэа (Доку Ўмараў у цэнтры)

Кіраўнік ісламісцай групоўкі Каўкаскі Эмірат Доку Умараў абвясьціў пра свой загад спыніць напады на цывільнае насельніцтва Расеі.

У чатыроххвілінным відэазвароце на сайце «Каўказ-цэнтар» Умараў кажа, што апошнія падзеі ў Расеі сьведчаць аб зьніжэньні падтрымкі насельніцтвам «чэкісцкага» рэжыму Ўладзімера Пуціна. Паводле Ўмарава, прынцыпы не дазваляюць яму і яго паплечнікам дзейнічаць супраць тых, хто ня ўдзельнічае ў «вайне супраць мусульман».

Разам з тым ён падкрэсьліў, што па-ранейшаму будуць наносіцца ўдары па аб'ектах сілавых структураў, войска і спэцслужбаў.
XS
SM
MD
LG