Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новыя загінулыя ў Эгіпце


Дэманстранты бягуць падчас сутыкненьняў з паліцыяй каля Міністэрства ўнутраных спраў у Каіры

Дэманстранты бягуць падчас сутыкненьняў з паліцыяй каля Міністэрства ўнутраных спраў у Каіры

У сталіцы Эгіпту, Каіры, у пятніцу працягваліся сутыкненьні паміж паліцыяй і дэманстрантамі, якія сабраліся каля Міністэрства ўнутраных спраў.

Пратэстоўцы абвінавачваюць ўлады ў бязьдзеяньні падчас інцыдэнту ў сераду, калі 74 чалавекі загінулі ў выніку беспарадкаў на стадыёне ў горадзе Порт-Саід.

Пратэстоўцы кідалі камяні ў паліцыю, а тая ўжыла супраць іх сьлезацечны газ. Агенцтва Associated Press са спасылкай на каірскага доктара паведамляе, што адзін з дэманстрантаў быў забіты, а сотні параненыя.

Дэманстрацыі таксама адбыліся ў горадзе Суэц, дзе ў ноч на пятніцу, паводле мясцовых мэдыкаў, паліцыя застрэліла двух пратэстоўцаў.
XS
SM
MD
LG