Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лекі ад стрэсу: рыба, чакаляда, гарбата і авакада


Вы можаце аслабіць наступствы стрэсу, калі ў вашым штодзённым рацыёне будуць наступныя прадукты...

Амэрыканскія экспэрты прааналізавалі найбольш шматабяцальныя дасьледаваньні 2011 году ў галіне здароўя, мэдыцыны і ладу жыцьця. Кожны лютаўскі дзень мы друкуем адну кароткую параду, якая дапаможа вам скінуць лішнюю вагу, змагацца са стомай, палепшыць сацыяльныя кантакты — жыць лепш і заставацца здаровым. Цалкам тэксты зьмешчаныя ў лютаўскім нумару тыднёвіка «Reader’s Digest».

Вы можаце аслабіць наступствы стрэсу, калі ў вашым штодзённым рацыёне будуць наступныя прадукты.

Рыба


Каб не дазволіць стрэсу перамагчы сябе, дадайце ў свой рацыён амінакіслоты. Гэтыя незаменныя тлушчы могуць абараніць ад дэпрэсіі. Вы можаце піць рыбін тлушч, але найсмачней атрымліваць яго праз ежу. Старайцеся спажываць мінімум па сто грамаў рыбы два разы на тыдзень і жменю грэцкіх арэхаў кожны дзень.

Цёмная чакаляда


Паводле нямецкіх дасьледчыкаў, тыя, хто спажываў цёмную чакаляду цягам дзесяці гадоў, маюць больш нізкі ціск, чым тыя, хто яе ня еў. Іншыя дасьледаваньні выявілі меншую ступень стрэсу ў тых, хто часта еў цёмную чакаляду. На жаль, горкая чакаляда ўтрымлівае шмат калёрыяў, тлушчу і цурку, таму варта абмежавацца некалькімі невялікімі кавалкамі на дзень.

Чорная гарбата


Дасьледаваньні, праведзеныя ў Лёндане, выявілі, што чорная гарбата можа дапамагчы зьняць стрэс. Удзельнікі дасьледаваньня, якія пілі чатыры кубкі чорнай гарбаты кожны дзень на працягу шасьці тыдняў, мелі больш нізкія ўзроўні гармону стрэсу і паведамілі, што адчуваюць сябе больш расслабленымі пасьля выкананьня стрэсавых практыкаваньняў, чым тыя, хто ня піў гарбаты. Іншыя дасьледаваньні выявілі, што чорная гарбата можа спрыяць падвышэньню тонусу на працягу дня.

Авакада


Гэты плод мае двух карысных змагароў супраць стрэсу: калій і тлустыя кіслоты. Авакада спрыяе зьніжэньню артэрыяльнага ціску, а монаненасычаныя кіслоты ( MUFAs) могуць прадухіліць дэпрэсію.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG