Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за сто чалавек загінулі ад халадоў ва Ўкраіне


Бяздомныя ў намётах у Львове
Бяздомныя ў намётах у Львове

Колькасьць ахвяраў халадоў ва Ўкраіне перавысіла 100. З учорашняга дня ў краіне зарэгістравана 38 загінулых ў выніку маразоў.

Паводле экстраных службаў Украіны, большасьць загінулых — бяздомныя людзі, больш за 60 целаў было знойдзена на вуліцах. У мясцовых больніцах застаюцца сотні чалавек, шпіталізаваных з прыкметамі сур’ёзнага абмаражэньня.

Выпадкі гібелі людзей у сувязі з марозным надвор’ем адзначаныя і ў іншых краінах Усходняй, а таксама Цэнтральнай Эўропы. У шэрагу раёнаў слупок тэрмомэтра апускаецца да адзнакі мінус 35 градусаў па Цэльсіі. У Польшчы за мінулы тыдзень загінулі 37 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG