Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліхавід: «Апазыцыйныя лідэры марнуюць час у мітусьні паміж сабой»


Мікіта Ліхавід

Мікіта Ліхавід

Госьць онлайн-канфэрэнцыі на сайце «Свабоды» — былы палітвязень Мікіта Ліхавід.

Мікіта Ліхавід нарадзіўся 27 траўня 1990 г. у Менску. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы № 177 паступіў на юрыдычны факультэт недзяржаўнага Менскага інстытуту кіраваньня. Навучаўся завочна. Нежанаты.

Пасьля падзеяў 19 сьнежня, паводле кіраўніцтва факультэту, выключаны ня быў, але аўтаматычна патрапіў у акадэмічны адпачынак (не пасьпеў здаць адзін залік з-за арышту). У 20 гадоў стаў актывістам Руху «За свабоду». Затрыманы 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці падчас акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў. Асуджаны на 15-суткавы арышт, але 23 студзеня пастанова аб арышце была адмененая і Ліхавіда перавялі ў статус абвінавачанага ў справе аб удзе удзеле ў масавых беспарадках. З Жодзінскага СІЗА перавялі ў менскую «Валадарку», а за дзень да суду ― у камэру да абвінавачаных у цяжкіх злачынствах.

29 сакавіка 2011 г. судзьдзя Партызанскага суду Менску Натальля Пыкіна асудзіла Ліхавіда на 3,5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў Наваполацкай калёніі № 10. Прызнаны «Міжнароднай амністыяй» вязьнем сумленьня. Абвяшчаў галадоўку супраць несправядлівага прысуду. У калёніі прадстаўляўся «незаконна асуджаны Мікіта Ліхавід». За гэта неаднаразова трапляў у штрафны ізалятар, яго зьмясьцілі на 3 месяцы ў ПКТ ― памяшканьне камэрнага тыпу.


Кніга «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»

Адказы на пытаньні Мікіту Ліхавіду — ТУТ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG