Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьцяжкі «Свабоду Лобаву! Свабоду Дашкевічу!» у цэнтры Менску


Зьміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў

Зьміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў

Раніцай 2 лютага на Нямізе ў Менску зьявіліся расьцяжкі «Свабоду Лобаву» й «Свабоду Дашкевічу!»

Маладафронтаўцы такім чынам заклікаюць неадкладна вызваліць і рэабілітаваць палітычных вязьняў, паведамляе прэсавая служба МФ.

Зьмітра Дашкевіча асудзілі на 2 гады зьняволеньня нібыта за хуліганства. Суд прызнаў, што 18 сьнежня Зьміцер Дашкевіч і актывіст «Маладога фронту» Эдуард Лобаў зьбілі ў Менску мінакоў.

Дашкевіч і Лобаў сваёй віны не прызналі і заявілі, што гэта была правакацыя спэцслужбаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

Пазьней на сайце і ў эфіры «Свабоды» — агляд навінаў жыцьця палітвязьняў. У тым ліку — камэнтар сваякоў рэпрэсаваных наконт прапановы «Офісу за дэмакратычную Беларусь» скараціць сьпіс асобаў, якія падпадаюць пад санкцыі Эўразьвязу.



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG