Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэгіёнах Беларусі з-за моцных маразоў прыпыненыя заняткі ў шэрагу школаў.

«У Берасьцейскай вобласьці закрытыя 158 школаў», — паведаміла Інтэрфаксу прэсавая сакратарка Міністэрства адукацыі Юлія Ваніна.

У Віцебскай вобласьці ва ўсіх школах скасаваныя заняткі ў пачатковых класах. У Шумілінскім раёне і ў чатырох школах Полацкага раёна няма урокаў і ў старшаклясьнікаў.

У Гомельскай вобласьці прыпынілі працу 212 устаноў адукацыі. У 56 з іх адпусьцілі дадому вучняў 1-4 класаў, у 16 пачаліся пазапланавыя вакацыі таксама і для 5-6 класаў. Яшчэ 140 школ цалкам спынілі працу.

На Гарадзеншчыне, кажа Ваніна, «закрыліся 44 школы».

У Магілёўскай вобласьці не працуюць 82.

На Меншчыне, паводле Ванінай , сышлі на вымушаныя вакацыі 328 школаў.

Тэма рэгіянальнага агляду «Свабоды»: многія школы і садкі аказаліся не гатовымі да моцных маразоў, у школах масава скасоўваюцца заняткі.

Слухайце ў эфіры і чытайце на сайце «Свабоды»!
XS
SM
MD
LG