Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпэцкая паліцыя ўжыла сьлезацечны газ супраць дэманстрантаў у Каіры. Тысячы чалавек выйшлі на вуліцы пратэставаць супраць кіроўнай вайсковай рады і накіроўваліся да Міністэрства ўнутраных спраў.

Пратэстоўцы абвінавачвалі ўлады ў бязьдзеяньні падчас інцыдэнту ў сераду, калі 74 чалавекі загінулі ў выніку беспарадкаў на стадыёне ў горадзе Порт-Саід. Пасьля футбольнага матчу, у якім каманда з Порт-Саіду перамагла супернікаў з Каіру, паміж заўзятарамі пачалася масавая бойка. Большасьць загінулых сталі ахвярамі цісканіны, якая ўзьнікла на стадыёне.

Прэм'ер-міністар Эгіпту ў сувязі з інцыдэнтам зьняў з пасадаў губэрнатара Порт-Саіду і кіраўніка футбольнай фэдэрацыі краіны.
XS
SM
MD
LG