Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНФ прапануе да выбараў правесьці Кангрэс дэмакратычных сілаў


Аляксей Янукевіч
Аляксей Янукевіч

Такую прапанову агучыў старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч на брыфінгу 2 лютага.

Ён лічыць, што на кангрэсе можна пераадолець раскол у дэмакратычным лягеры ў пытаньнях байкоту ці ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах, паведамляе БелаПАН.

Паводле Янукевіча, Кангрэс дэмакратычных сілаў мог бы прайсьці ў траўні ці чэрвені 2012 году:

«Але вельмі важна, каб паміж тымі сіламі, якія маглі б у ім удзельнічаць, было дасягнута пагадненне пра яго парадак дня. Кангрэс не павінен быць галасаваннем па байкоце ці ўдзеле ў выбарах. Кангрэс павінен вызначыць адзіны сцэнарый апазіцыі на выбарах. І на гэта мы хочам скіраваць нашы намаганьні».

Напярэдадні партыя БХД заявіла пра немагчымасьць удзелу ў выбарах пакуль ня вызваленыя палітвязьні і ня зьменены выбарчы закон. Пры гэтым БХД лічыць, што дэмакратычныя сілы могуць разам правесьці масавае назіраньне за выбарамі і Ўсебеларускі народны зьезд.

«Розная тактыка ў рамках кааліцыі — паказьнік розных матываў і рознага статусу суб’ектаў (адны зарэгістраваныя, іншыя — не, адны — левыя, іншыя — правыя). Чыя тактыка акажацца найбольш пасьпяховай, пакажа кампанія», — адзначаецца ў заяве БХД.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG