Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газпром вінаваціць Украіну перад Эўропай


Генэральны дырэктар кампаніі Газпром Экспарт Аляксандар Мядзьведзеў заявіў, што прычынай зьмяншэньня паставак расейскага газу ў краіны Эўразьвязу можа быць залішняе спажываньне газу Ўкраінай.

Паводле Мядзьведзева, у сувязі зь вялікімі маразамі ягоная кампанія павялічыла экспарт газу «да максымуму». У інтэрвію агенцтву Інтэрфакс ён сказаў, што Ўкраіна, празь якую ідзе транзыт газу ў Эўразьвяз, цяпер спажывае газ ў значна большых аб'ёмах, чым дазволена кантрактам.

Раней Аўстрыйская энэргетычная кампанія OMV паведаміла пра зьмяншэньне паставак у Эўропу прыроднага газу з Расеі. Пастаўкі ў газасховішча ў аўстрыйскім Баўмгартэне зьнізіліся на 30 працэнтаў.

Спрэчкі паміж Расеяй і Ўкраінай за апошнія гады двойчы ставілі пад пагрозу пастаўкі газу ў Эўропу – у 2006 і 2009 годзе.

Ва ўсходняй Эўропе тэмпэратура застаецца вельмі халоднай, да 30 градусаў ніжэй за нуль паводле Цэльсію, і па ўсім кантынэньце ад холаду загінулі ўжо каля 160 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG