Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўропа атрымоўвае меней расейскага газу ў сувязі з холадам


Аўстрыйская энэргетычная кампанія OMV паведаміла пра зьмяншэньне паставак у Эўропу прыроднага газу з Расеі.

Пастаўкі ў газасховішча ў аўстрыйскім Баўмгартэне зьнізіліся на 30 працэнтаў, бо ў самой Расеі павысіўся попыт на газ у сувязі з маразамі.

Ва ўсходняй Эўропе тэмпэратура застаецца вельмі халоднай, да 30 градусаў ніжэй за нуль паводле Цэльсію, і па ўсім кантынэньце ад холаду загінулі ўжо каля 160 чалавек.
XS
SM
MD
LG