Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік НАТО: аўганскія войскі маюць пераняць адказнасьць у 2013 годзе


Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн выступае ў Брусэлі
Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн выступае ў Брусэлі

Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што аўганскія войскі маюць пераняць адказнасьць за бясьпеку ў Аўганістане да сярэдзіны 2013 году, дазволіўшы НАТО вывесьці свае баявыя падразьдзяленьні з краіны паводле пляну, у 2014 годзе.

Раней міністар абароны ЗША Леан Панэта заявіў, што амэрыканскія ды іншыя замежныя вайскоўцы спадзяюцца скончыць баявыя апэрацыі ў Аўганістане ўжо ў сярэдзіне 2013 году. Францускі прэзыдэнт Нікаля Сарказі на гэтым тыдні паведаміў аўганскаму прэзыдэнту Хаміду Карзаю, што Францыя выведзе свае баявыя падразьдзяленьні з Аўганістану ў 2013 годзе, на год раней за плянаваны вывад войскаў НАТО.

І ЗША, і Францыя абяцаюць пакінуць у Аўганістане інструктараў да 2014 году. Паводле аўганскіх уладаў, раньні вывад замежных войскаў можа пакінуць аўганскія службы бясьпекі непадрыхтаванымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG