Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асьпірант судзіцца з інстытутам фізіялёгіі Акадэміі навук


Аляксей Паўлоўскі
Аляксей Паўлоўскі

3 лютага Першамайскі суд Менску разгледзіць скаргу сябра незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці з Магілёва Аляксея Паўлоўскага.

Нагодай для суду сталася яго адлічэньне з інстытуту фізіялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пазоўнік будзе дамагацца, каб яго аднавілі ў навучальнай установе асьпірантам.

Актывіст лічыць адлічэньне неабгрунтаваным і незаконным. Сьцьвярджае, што адміністрацыя гэтак адпомсьціла яму за актыўнасьць у адстойваньні сваіх правоў і правоў іншагародніх студэнтаў. Паўлоўскі заяўляе, што дамагаўся, каб студэнтам выдзелілі пакоі ў інтэрнаце. Пагражаў адміністрацыі правядзеньнем акцыі-мітынгу «За квітнеючую Беларусь з койка-месцамі для ўсіх».

У загадзе на адлічэньне і ў працоўнай кніжцы не было пазначана, за што канкрэтна Паўлоўскага адлічылі. Такая фармулёўка зьявілася пазьней, пасьля скаргаў актывіста:

«Як высьветлілася, мяне адлічылі з фармулёўкай, што мае паводзіны не стасуюцца з маральным абліччам навукоўца. Адкуль яны гэта ўзялі, зь якога дакумэнту — я ня ведаю, мяне зь ім не знаёмілі. Адміністрацыя інстытуту патлумачыла ў адказе на скаргу, што я абражаў удзельнікаў навуковага працэсу, але як менавіта, не пазначана. У віну мне ставяць, што я адзін раз спазьніўся на заняткі. Я гэтага не адмаўляю. Так, спазьніўся на паўгадзіны, бо мне не далі інтэрнату і я наймаў кватэру далёка ад інстытуту, таму спазьніўся. Мне зрабілі вымову, але ж адлічаць праз адну вымову нельга. Адміністрацыя нездарма такую фармулёўку выдумала. Яны хочуць зацягнуць час для таго, каб прадумаць нейкія свае дзеяньні, каб я не аднавіўся ў асьпірантуры».

Аляксей Паўлоўскі скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Куляшова, потым два гады адпрацаваў у сельскай школе. Скончыў магістратуру ў тым жа ўнівэрсытэце зь сярэднім балам 9.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG