Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз па-ранейшаму думае пашырыць сьпіс неўязных


Мая Кацыянчыч

Мая Кацыянчыч

Брусэль далей разглядае пытаньне аб даданьні новых імёнаў у сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ.

Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміла Мая Кацыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан, камэнтуючы ініцыятыву «Офісу за дэмакратычную Беларусь» перагледзець дадзены сьпіс.

«Мяч на баку беларускіх уладаў. Яны павінны вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зьняволеных, і тады ЭЗ зможа рэагаваць адпаведна», — сказала Кацыянчыч.

1 лютага ў інтэрвію нашаму радыё Вольга Стужынская, кіраўнік згаданага офісу, сказала, што яе офіс і некаторыя беларускія палітыкі выступаюць за перагляд сьпісу беларускіх чыноўнікаў пад візавай забаронай у бок яго скарачэньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG