Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістам не дазволілі быць ў адной залі з Пуціным


Пуцін выступае на "Форуме Россия 2012"
Пуцін выступае на "Форуме Россия 2012"

Журналістаў, акрэдытаваных на "Форуме Россия 2012", арганізаваным расейскім «Сбербанком» і кампаніяй "Тройка Диалог", выдалілі з залі ў сувязі з выступленьнем прэм'ер-міністра, кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Пуціна.

Пра гэта нашаму радыё паведаміла журналістка часопісу "Большой бизнес" Яўгенія Квітко. Паводле яе, супрацоўнікі Фэдэральнай службы аховы без тлумачэньняў запатрабавалі, каб журналісты выйшлі з залі.

Выступленьне Пуціна, трансьлявалася на вялікім экране ў холе. Расейскі прэм'ер заявіў, сярод іншага, што лічыць ганебным 120-е месца Расеі ў сьвеце па стане інвэстыцыйнага клімату.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG