Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася відэа апошняга слова Алеся Бяляцкага ў судзе


У сеціве зьявіўся відэазапіс апошняга слова праваабаронцы.



АПОШНЯЕ СЛОВА БЯЛЯЦКАГА ЦАЛКАМ

Віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі 24 лістапада 2011 года быў асуджаны судом Першамайскага раёну Менску да чатырох з паловай гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Ён прызнаны вінаватым ва ўтойваньні прыбыткаў у асабліва буйным памеры.

24 студзеня 2012 года судовая калегія Менскага гарадзкога суду пакінула прысуд у сіле. На рашэньне суду не паўплываў той факт, што сума ўрону, які нібыта нанёс дзяржаве Бяляцкі (757 млн. 526 тыс. 717 рублёў, ці каля 90 тыс. даляраў), была пераведзена 18 студзеня на рахунак суду Першамайскага раёну.

Міжнародная дэмакратычная грамадзкасьць, кіраўніцтва Эўразьвязу, ЗША і шэрагу іншых краінаў лічаць Бяляцкага палітвязьнем і патрабуюць ад афіцыйнага Менска вызваленьня праваабаронцы.

СУД НАД БЯЛЯЦКІМ

АЛЕСЬ БЯЛЯЦКІ. ПАРТРЭТ НА ФОНЕ КРАТАЎ

АРХІПЕЛАГ БЕЛАГ
XS
SM
MD
LG