Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кракаве пасьля працяглай хваробы памерла ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры Віслава Шымборска.

Год таму падчас ўручэньня ёй самай высокай Дзяржаўнай ўзнагароды Польшчы — ордэна Белага арла, прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі казаў, што яна зьяўляецца адным з тых творцаў, якія дапамаглі «абудзіць польскі дух» ў цяжкія для краіны часы. «Прашу вас прыняць сардэчную падзяку ад усёй свабоднай Польшчы», — казаў Камароўскі.

Віслава Шымборска, якая была чалавекам надзвычай сьціплым і, можна сказаць, нелюдзімым, ва ўласьцівай ёй манеры адзначыла, што дзіўна атрымліваць узнагароды за тое, што любіш рабіць. «Спадар прэзыдэнт, я вельмі дрэнны прамоўца. Але скажу, што здарылася нешта зусім дзіўнае. Усе мы, людзі культуры, робім тое, што любім рабіць, і нам яшчэ за гэта ўручаюць узнагароды!»

Віславе Шымборскай было 89 гадоў. Яна напісала каля 350 вершаў, а ў 1996 годзе стала ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры. У гэтай катэгорыі прэмію атрымалі 4 палякі — Сянкевіч, Рэймант, Мілаш і Шымборска.
XS
SM
MD
LG