Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Янукевіч: У партыі БНФ няма мэты трапіць у Палату прадстаўнікоў


Аляксей Янукевіч
Аляксей Янукевіч

У партыі БНФ няма мэты, каб яе сябры былі абраныя дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, аднак выбарчую кампанію партыя мае намер выкарыстоўваць для агітацыі.

Пра гэта заявіў 2 лютага на брыфінгу ў Менску старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

«Мы максымальна будзем вылучаць людзей у выбаркамы, максымальна будзем вылучаць кандыдатаў па ўсіх акругах, дзе мы зможам знайсьці моцных кандыдатаў і сфармаваць іх каманды. Па тых акругах, дзе будзе неабходна, будзем фармаваць агульныя штабы і каманды кандыдатаў, каб даносіць пазыцыю партыі БНФ па актуальных праблемах, у тым ліку пра пагрозу незалежнасьці Беларусі, пра наяўнасьць у краіне палітвязьняў і пра недэмакратычнасьць існуючай працэдуры выбараў», — сказаў Янукевіч.

Ён адзначыў, што партыя БНФ мае намер зьняць усіх сваіх кандыдатаў да пачатку датэрміновага галасаваньня, «калі будзе заставацца за кратамі хаця б адзін палітвязень, і ў тым выпадку, калі хаця б аднаго нашага прадстаўніка ня ўключаць у склад выбарчых камісій».

«Зьняцьце нашых кандыдатаў будзе азначаць, што мы ня лічым для сябе маральным або прымальным апынуцца ў Палаце прадстаўнікоў. Гэты орган усё роўна ня можа лічыцца легітымным. Адпаведна, мэта трапіць у гэты орган для нас і для нашых кандыдатаў у дэпутаты не стаіць, нават як другарадная і дадатковая. Нават калі ўлады прымуць рашэньне прапусьціць пару-тройку кандыдатаў ад партыі БНФ у парлямэнт, гэта ня будзе мець ніякага значэньня для таго, каб выконваць задачы партыі».

Паводле Янукевіча, згодна з рашэньнем сойму партыі БНФ вызваленьне палітвязьняў — не ключавы момант для ўдзелу партыі ў выбарах, перадае БелаПАН.

«Вызваленьне палітвязьняў зьяўляецца першай, але не адзінай нашай умовай. Другая ўмова — уключэньне нашых прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій усіх узроўняў. Але наш сцэнар — дынамічны. І ён можа зьмяняцца ў залежнасьці ад зьмены сытуацыі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG