Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар МЗС Латвіі абмяркуе ў Менску стасункі Беларусі з ЭЗ


Дзяржсакратар МЗС Латвіі Андрыс Тэйкманіс 3 лютага наведае Менск з рабочым візытам, падчас якога, у прыватнасьці, будуць абмяркоўвацца пытаньні ўзаемаадносін па лініі Беларусь — Эўразьвяз.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных, перадае Інтэрфакс.

Тэйкманіс сустрэнецца зь міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым, намесьнікам кіраўніка МЗС Сяргеем Алейнікам. Акрамя таго, заплянаваная сустрэча дзяржсакратара МЗС Латвіі зь міністрам транспарту і камунікацый Іванам Шчэрбам — старшынём беларускай часткі беларуска-латвійскай міжурадавай камісіі па эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.
XS
SM
MD
LG