Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце жалоба па 74 загінулых у цісканіне пасьля футболу


У Эгіпце абвешчаная жалоба — у сувязі з гібельлю ў сераду 74 чалавек у выніку беспарадкаў на стадыёне ў горадзе Порт-Саід.

Пасьля матчу, у якім каманда з Порт-Саіда перамагла супернікаў з Каіру, паміж заўзятарамі пачалася масавая бойка. Большасьць загінулых, аднак, сталі ахвярамі цісканіны, якая ўзьнікла на стадыёне.

Ваенныя ўлады паабяцалі старанна расьсьледаваць прычыны інцыдэнту. Кіраўнік Вышэйшага ваеннага савета маршал Тантаўі заявіў, што дэстабілізаваць сытуацыю ў Эгіпце не атрымаецца.

Прадстаўнікі руху «Браты-мусульмане», чые прыхільнікі атрымалі перамогу на нядаўніх парлямэнцкіх выбарах, заявілі, што трагедыя ў Порт-Саідзе мела палітычную падаплёку, а беспарадкі справакаваныя прыхільнікамі скінутага прэзыдэнта Хосьні Мубарака.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG